#зiмовыверш #тэкстнамузыку
Па-зiмоваму хмары спаволяць бег
Над зямлëй, захiнутай у першы сьнег.
Так вядзецца ў вяках спакон,
Што жыццë - недамроены сон.
Месяц з сонцам за годам год
Вечны кружаць свой карагод.
Сыйдзе ўсë невядома дзе,
Быццам колы па цiхай вадзе.
Пр1:
Чорны вэлюм ночы над табою
А цi ëсьць пад iм хоць нешта?
Думак вiр не дасьць табе спакою:
Хто? Адкуль пайшоў, куды iдзеш ты?
Дзе пачатак бярэ небасхiл,
Камянi замяняюцца ў пыл,
У набрынялы iмжой абшар
Ноч падвесiла гронкi хмар.
Час ляцiць як у паветры дым
Пакiдаючы нас нi з чым.
Сьнежны саван, ляжыць на палях,
Тут фiнал без надзей на працяг.
Пр1:
Чорны вэлюм ночы над табою
А цi ëсьць пад iм хоць нешта?
Думак вiр не дасьць табе спакою:
Хто? Адкуль пайшоў, куды iдзеш ты?
Пр2:
Шлях па небу разьлiты млечны,
Запытай у нябëсаў: хто ты?
Моўчкi доўжацца быццам вечнасьць
Сто стагоддзяў тваëй самоты.
Сто стагоддзяў тваëй самоты
Шлях па небу разлiты млечны.
Нi адзiнай жывой iстоты
Не падзелiць з табою вечнасць.
(c) крывiцкi п.
